Slide 2
Slide 2 text
Ах, Чарнобыль...
Ах, Чарнобыль...
Чарнобыль...
Чарнобыль!
Неславутая ў свеце АЭС!..
Ты ў свае праглынула вантробы
Нашу вёску, і поле, і лес.
I, здаецца, не атам твой
«мірны»
У глухіх ненажэрных катлах, —
Там гараць нашы хаты і свірны,
Там гарыць наш палескі абсяг.
Атруціла зямельку і мову,
Долю нашу скруціла ты ў крук.
I расплавіла шчасця падкову,
Што вякамі каваў паляшук.
Прыйдуць новыя людзі і святы,
Як не ўдараць нязнанай парой
Твае трубы, нібыта гарматы,
Па нашчадках — наводкай прамой.
Анатоль Грачанікаў