Slide 1

Slide 1 text

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ БІБЛІЯТЭКА Жыццё – подзвіг. Цётка (А.Пашкевіч), беларуская паэтка 2026 АДДЗЕЛ АБСЛУГОЎВАННЯ І ЗАХОЎВАННЯ ФОНДАЎ

Slide 2

Slide 2 text

15 ліпеня 2026 г. спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі) – беларускай паэткі, празаіка, публіцысткі, асветніцы. Цётку лічаць адной з пачынальніц беларускай прозы, а паэтычная спадчына пясняркі з’яўляецца сапраўдным духоўным скарбам нашага народа. Алаіза Пашкевіч з’яўляецца аўтарам даследаванняў па гісторыі беларускага тэатра, падарожных і навукова-папулярных нарысаў, публіцыстычных артыкулаў. З цікавасцю займалася вывучэннем беларускага фальклору, ўдзельнічала ў стварэнні беларускага тэатра Ігната Буйніцкага.

Slide 3

Slide 3 text

Алаіза Пашкевіч (Цётка) адна з першых у беларускай літаратуры пачала пісаць падручнікі для пачатковай школы і перакладаць творы для дзяцей. Заўважнай з’явай стала выданне кнігі «Першае чытанне для дзетак беларусаў», ў якім былі змешчаны невялікія тэксты для дзіцячага чытання на беларускай мове. Некаторыя даследчыкі лічылі яе аўтарам першага «Беларускага лемантара». Дзякуючы намаганням пісьменніцы ў 1914 годзе ў Мінску пачаў выдавацца часопіс для моладзі «Лучынка», які павінен быў «свяціць братам і сёстрам у вёсцы беларускай».

Slide 4

Slide 4 text

Пачынальніца беларускай прозы Алаіза Пашкевіч удзельнічала ў выданні газет «Наша ніва» і «Наша доля», арганізоўвала настаўніцкія курсы і беларускія школы ў Вільне і Лідзе, прымала актыўны удзел у II з’ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску, на якім было ўзнята пытанне аб стварэнні незалежнай беларускай рэспублікі, была выкладчыцай на першых беларускіх настаўніцкіх курсах. Ва ўмовах Першай сусветнай вайны даглядала хворых як сястра міласэрнасці, дапамагала ў стварэнні дзіцячых прытулкаў.

Slide 5

Slide 5 text

Літаратурная дзейнасць Цёткі працягвалася толькі 15 гадоў, але яе спадчына сведчыць пра тое, што была яна асобай яркай і таленавітай. Творы яе раскіданыя ў розных беларускіх газетах, календарах і альманахах, асабліва шмат твораў змешчана ў часопісе «Лучынка». Выданне яе кніг працягваецца і ў наш час, перакладаюцца яе творы і на іншыя мовы свету. Выдаюцца кнігі і пра Алаізу Сцяпанаўну Пашкевіч (Цётку).

Slide 6

Slide 6 text

З МАТЭРЫЯЛАМІ АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЦЁТКІ (Э. ПАШКЕВІЧ) МОЖНА АЗНАЁМІЦЦА НА АБАНЕМЕНЦЕ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Slide 7

Slide 7 text

У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы увайшлі творы з яе літаратурнай спадчыны – вершы, апавяданні, прасякнутыя любоўю да роднага краю, клопатам пра асвету. Цетка. Выбраныя творы / Цетка ; [маст. Б. Малкін]. - Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1952. - 148 c.

Slide 8

Slide 8 text

Избранные лирические произведения в переводе П. Кошеля познакомят читателей с чарующей поэзией и прозой классика белорусской литературы Алоизы Пашкевич (Тётки). Издание посвящено 110-летию со дня рождения поэтессы. Тетка. Избранное / Тетка ; [пер. с бел. П. А. Кошеля ; вступ. ст. О. А. Лойко ; худож. В. П. Савич]. - Минск : Юнацтва, 1987. - 224 c.

Slide 9

Slide 9 text

Творчасць Цёткі – яркая старонка ў гісторыі рэвалюцыйнай паэзіі, у гісторыі беларускай літаратуры. Гэтую кнігу склалі лепшыя творы Алаізы Пашкевіч, адметная рыса якіх – рэвалюцыйная палымянасць, вера ў лепшую будучыню роднага краю. Цетка. Выбраныя творы / Цетка ; [маст. Б. Малкін]. - Мінск : Беларусь, 1966. - 168 c.

Slide 10

Slide 10 text

Карчашкіна, Д. Першае беларускае апавяданне пра студэнцкую моладзь / Д. Карчашкіна // Маладосць. - 2019. - N 12. - С. 106-110.

Slide 11

Slide 11 text

Карчашкіна, Д. Жанравая спецыфіка празаічных твораў малой формы ў спадчыне Цёткі і Змітрака Бядулі / Д. Карчашкіна // Маладосць. - 2021. - N 3. - С. 91- 94.

Slide 12

Slide 12 text

Алейчанка, Ю. Абняла Беларусь... / Ю. Алейчанка // Полымя. - 2017. - N 4. - С. 169-173.

Slide 13

Slide 13 text

Фіцнер, Т. (кандыдат філалагічных навук ; дацэнт). Жаночыя вобразы рамана "Крыж міласэрнасці" Валянціны Коўтун праз прызму "жаночага чытання": вобраз Цёткі / Т. Фіцнер // Роднае слова. - 2016. - N 4. - С. 12-15.

Slide 14

Slide 14 text

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ БІБЛІЯТЭКА  Ярмоленка А. М., бібліятэкар 1 кат., абанемент мастацкай літаратуры Дзякуй за ўвагу! АДДЗЕЛ АБСЛУГОЎВАННЯ І ЗАХОЎВАННЯ ФОНДАЎ