Upgrade to Pro — share decks privately, control downloads, hide ads and more …

ŽORNY

Avatar for pryshyvalka pryshyvalka
October 11, 2013
580

 ŽORNY

Avatar for pryshyvalka

pryshyvalka

October 11, 2013

Transcript

  1. Для нас хлеб – гэта ўвасабленне дасканаласці, грунтоўнасці і глыбокай

    укарэненасці ў родную зямлю. Традыцыйны хлеб - гэта сапраўды базавы прадукт беларускай кухні, які нашы продкі спажывалі на працягу стагоддзяў.
  2. Наш хлеб выпякаецца з натуральных складнікаў – мукі, вады і

    солі – і ў цесце адбываюцца толькі натуральныя працэсы, якія працякаюць павольна і патрабуюць шмат часу.
  3. Мы даем цесту выспяваць столькі, колькі гэта неабходна. У выніку

    хлеб становіцца здаровым прадуктам і раскрывае свае ўласцівасці: адметны водар, чысты і праўдзівы смак.
  4. Наш хлеб пераважна жытёвы, як і належыць беларускаму хлебу спрадвеку.

    Аснову яго ўтварае жытнёвая закваска. Дзеля найбольшай карысці для здароўя мы выкарыстоўваем муку ніжэйшых гатункаў і не ўжываем аніякіх штучных дадаткаў.
  5. Большасць аперацый у нас, як і ў даўнія часы, выконваецца

    рукамі – так хлеб набывае аўтара, штукара, да якога можна прыйсці і з удзячнасцю паціснуць руку.