створаны прафесiйны сайт, на якiм можна будзе пазнаёмiцца з праектам, даведацца аб правiлах конкурсу, паглядзець вiдэаролiкi ўдзельнiкаў, адаслаць сваё вiдэа, пазнаёмiцца з навiнамi, прагаласаваць. Будуць створаны суполкi «УКантакце» i «Facebook», дзе таксама з`явiцца шмат iнфармацыi аб праекце. Яшчэ будзе адкрыты спецыяльны канал на сайце youtube.com, дзе можна прагледзець усе вiдэа ўдзельнiкаў праекта. Акрамя гэтага, на сайце будзе размешчана форма падпiскi на ўдзел у навiнах конкурсу. Гэта значыць, што наведвальнiк сайта зможа атрымлiваць навiны непасрэдна на сваю электронную скрыню. Гэта вельмi зручна для ўдзельнiкаў i аматараў праекта.