анлайн-конкурс вiдэаролiкаў. Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у конкурсе i атрымаць каштоўныя ўзнагароды. Як будзе праходзiць конкурс На працягу двух тыдняў (з 1 па 15 лiстапада) будзе весцiся актыўная рэклама праекта ў асноўным у сацыяльных сетках «УКантакце» i «Facebook». Конкурс будзе праходзiць з 15 лiстапада па 15 снежня. Кожны жадаючы зможа ўдзельнiчаць у конкурсе. Для гэтага трэба зняць матывацыйны вiдэаролiк на беларускай мове i адаслаць яго кiраўнiкам праекта па iнтэрнэце. Потым шляхам адкрытага галасавання будуць выяўлены пераможцы, якiя атрымаюць каштоўныя ўзнагароды ад арганiзатараў праекта.
на мабiльны тэлефон, фотаапарат, вiдэакамеру. Гэта магчымасць зробiць «Крок наперад» папулярным i сучасным. Менавiта вiдэафармат дазволiць удзельнiкам праекта максiмальна праявiць свой талент i крэатыў. Сучасныя тэхналогii, даступныя кожнаму, дапамогуць удзельнiкам праекта праявiць свае лепшыя здольнасцi.
«УКантакце» i «Facebook» «УКантакце» - самы папулярны iнтэрнэт-рэсурс сярод беларусаў. На дадзены момант налiчваецца больш за 3 мiльёны ўдзельнiкаў з нашай краiны. Гэта значыць, што кожны трэцi беларус ёсць «УКантакце». «Facebook» налiчвае больш за 500 тысяч удзельнiкаў з Беларусi. Магчымасцi, якiя даюць сацыяльныя сеткi «УКантакце» i «Facebook», зробяць праект «Крок наперад» вельмi папулярным не толькi за кошт непасрэдна нашай рэкламы, а таксама за кошт так званых «перапостаў» i «лайкаў» (вiрусная рэклама). Вельмi вялiкi ахоп аўдыторыi. Дзякуючы гэтым сацыяльным сеткам мы зробiм конкурс «Крок наперад» распаўсюджаным i па-сапраўднаму народным.
звязаны з палiтыкай. Нерэлiгiйны праект. Задачы праекта «Крок наперад»: развiццё i распаўсюджванне беларускай мовы, пошук i адкрыццё новых талентаў. Асноўная мэта – зрабiць нашу мову сучаснай i моднай, асаблiва сярод моладзi. Якасць i прафесiяналiзм. Прафесiйны сайт, рэклама, вiдаэролiкi для распаўсюджвання. Прафесiйны падыход да кожнага этапа ажыццяўлення праекта. Гэта зусiм новы накiрунак.
патрэбны гэты праект. Сёння беларуская мова знаходзiцца на ўздыме, аб чым сведчыць павышэнне колькасцi беларускамоўных фiльмаў, серыялаў, тэле- i радыёперадач. Здымаецца больш рэкламы на нашай мове. Усё часцей выкарыстоўваецца беларускамоўная iнфармацыя. Яшчэ адзiн яскравы доказ уздыму беларускай мовы можна ўбачыць у той самай сацыяльнай сетцы «УКантакце». Самы папулярны беларускамоўны паблiк Lit.bel. (vk.com/litbel) налiчвае больш за 120 тысяч падпiсантаў, i кожны дзень гэтая лiчба расце. Таксама ёсць яшчэ шмат iншых беларускамоўных паблiкаў. Людзi, сапраўды, цiкавяцца мовай. Аднак дагэтуль не было i не хапала праекта, дзе кожны жадаючы можа праявiць сябе. Мы дадзiм такую магчымасць кожнаму!
створаны прафесiйны сайт, на якiм можна будзе пазнаёмiцца з праектам, даведацца аб правiлах конкурсу, паглядзець вiдэаролiкi ўдзельнiкаў, адаслаць сваё вiдэа, пазнаёмiцца з навiнамi, прагаласаваць. Будуць створаны суполкi «УКантакце» i «Facebook», дзе таксама з`явiцца шмат iнфармацыi аб праекце. Яшчэ будзе адкрыты спецыяльны канал на сайце youtube.com, дзе можна прагледзець усе вiдэа ўдзельнiкаў праекта. Акрамя гэтага, на сайце будзе размешчана форма падпiскi на ўдзел у навiнах конкурсу. Гэта значыць, што наведвальнiк сайта зможа атрымлiваць навiны непасрэдна на сваю электронную скрыню. Гэта вельмi зручна для ўдзельнiкаў i аматараў праекта.
конкурсе неабмежаваную колькасць разоў. Для гэтага неабходна зняць вiдэа на беларускай мове i адаслаць яго кiраўнiкам праекта. Пасля абавязковай праверкi вiдэа арганiзатарамi ролiк будзе размешчаны на нашых рэсурсах (на сайце, у суполцы «УКантакце», у суполцы «Facebook», на канале youtube.com), аб iм паведамяць у навiнах для падпiсантаў. Пасля размяшчэння iнфармацыi за вiдэаролiк можна будзе прагаласаваць. Конкурс пачнецца 15 лiстапада 2013 года i скончыцца 15 снежня ў 23.59 па беларускiм часе. Пасля гэтага будуць падведзены вынiкi, i пераможцы атрымаюць каштоўныя ўзнагароды. Вiдэа канкурсантаў павiнна адпавядаць некаторым ўмовам: 1. Працягласць ролiка не больш за 3 хвiлiны. 2. Ролiк павiнен насiць матывацыйны характар i абавязкова змяшчаць адзiн цi некалькi з наступных выразаў: «А ты размаўляеш па-беларуску?», «Зрабi крок наперад», «Зараз цi нiколi». 3. Непалiтычны i нерэлiгiйны накiрунак вiдэа. Больш падрабязная iнфармацыя аб правiлах конкурсу будзе размешчана на нашым сайце.