Upgrade to Pro — share decks privately, control downloads, hide ads and more …

Культуру - дзецям!

Avatar for Stanislava Stanislava
October 21, 2013

Культуру - дзецям!

Знаёмства дзяцей у прытулку з беларускай культурай, стварэнне беларускага народнага лялечнага тэатра - Батлейкі, і правядзенне сумеснага свята.

Avatar for Stanislava

Stanislava

October 21, 2013

Other Decks in Education

Transcript

  1. Якую праблему вырашае праэкт: Наш праэкт напраўлены на працу з

    дзеткамі, якія знаходзяцца ў прытулку. Досвед працы з такімі дзяцьмі дазваляе зрабіць выснову, што яны патрабуюць увагі ўвесь час, а не толькі ў выглядзе аднаразовых акцый. Таксама ўсе ведаюць статыстыку, якая кажа што большасць дзяцей з такіх установаў, з'яўляюцца складанымі падлеткамі. Таму мы прапануем наступнае выйсце..
  2. Якім чынам праэкт вырашае праблему: Мы ўпэўнены, што дзяцей трэба

    нечым зацікавіць, плануецца зрабіць гэта праз прычаснасць да культуры: Мы хочам праводзіць гуртковую працу ў выглядзе навучанне народным рамёствам, спевам і танцам, а таксама сумесную падрыхтоўку да святаў. Гэта дазволіць дзеткам самім стварыць тое свята, якім бы яны хацелі бачыць яго; быць непасрэднымі ўдзельнікамі; даведацца шмат чаго новага; з'явіцца магчымасць праявіць і рэалізаваць сябе.
  3. Структара нашага праэкту: ✔ Наладзіць гуртковую працу з дзеткамі некалькі

    разоў на тыдзень, дзе яны змогуць навучыцца беларускім народным танцам, спевам, рамёствам (вышыўка, набойка, выцінанка, маляванне, выраб лялек), а таксама падрыхтавацца да свята. А менавіта зараз мы плануем зладзіць сумесныя Каляды. ✔ Правядзенне Калядаў з элементамі калядавання, беларускіх народных танцаў, спеваў. Батлейка — беларускі народны лялечны тэатар. ✔ Показ на іншых пляцоўках, які дасць магчымасць зацікавіць дзетак, даць ім магчымасць рэалізаваць сябе і звярнуць на іх увагу грамадскасці. У падтрымку іх выступу плануецца арганізаваць маленькі канцэрт з удзелам некалькі фолькгуртоў, каб прыцягнуць увагу да выступу.
  4. Наш досвед: ✗ Мы ўдзельнічалі ў «Свяце лёну», які был

    зладжаны сумесна з дзеткамі з дзіцячага сацыяльнага прытулку Віцебскага раёна ў аграгарадку Бабінічы, што дае нам магчымасць сцвяржаць неабходнасць і паспяховасць такого праэкту. ✗ Валанцёрская праца з дзяцьмі дазваляе зрабіць выснову, аб неабходнасці працы стала і аб іх зацікаўленасці. ✗ І канечне наш асабісты досвед, што культура паляпшае і развівае чалавека.
  5. Неабходны бюджэт для рэалізацыі праэкта і тэрмін правядзення. Праэкт разлічаны

    на тры месяцы (лістапад 2013 — студзень 2014 гг ) За гэты час плануецца праводзіць гуртковую працу з дзецьмі, у выглядзе навучання іх рамёствам, танцам, спевам - два разы на тыдні — прэмія запрошаным майстрам (некаторые заняткі мы можам праводзіць самі), праезд валанцёраў, невялікія ўзнагароды дзецям — 300$. Арганізацыя свята Каляды і лялячны тэатар - Батлейка, канцэрт у падтрымкувыступа па-за межамі прытулку - трэба аплаціць транспарт, арэнду залі, прэмія запрошаным гуртам (калі трэба праезд) — 200$. Дадаткова трэба набыць матэр'ялы для пашыву строяў - пашыў іх з разлікам на 10 дзяцей — 200$, матэр'ялы для заняткаў — 150$. Асобна замовіць і набыць матэр'ялы для лялечнага тэатру — Батлейкі — 100$. Друк і іншае — 50$ * Мы плануем працягваць праэкт, таму ўсе матэр'ялы, якія застануцца, а таксама строі будуць выкарыстоўвацца і на далей.
  6. Давайце зробім незабыўныя зімовыя святы дзецям, якія так патрабуюць ўвагі!

    Мы гатовыя зрабіць усё, што ў нашых сілах - кіраўнік праэкту: Станіслава Цярэнцьева, і каманда валантёраў - удзельнікаў СЭТ «Поўнач».
  7. Дадатковая інфармацыя:  http://vk.com/set_nord - Наша суполка ў Vk.com 

    http://vk.com/album-18132397_165318756 - тут можна праглядзець фотасправаздачу з правядзення сумеснага свята з удзелам дзяцей з дзіцячага сацыяльнага прытулку Віцебскага раёна ў аграгарадку Бабінічы.  [email protected] ;  + 375 (33) 679 16 32 — кантакты для сувязі, кіраўнік праэкту (Станіслава Цярэнцьева) Дзякуй за ўвагу!