Upgrade to Pro — share decks privately, control downloads, hide ads and more …

Da movy praz malliunki

Slownicks
October 15, 2013

Da movy praz malliunki

Apisannie prajektu

Slownicks

October 15, 2013
Tweet

Other Decks in Education

Transcript

  1. Праект "Да мовы празмалюнкі" прапаноўвае выданне серыі ілюстраваных тэматычных слоўнікаў

    для дзяцей у перакладзе з беларускай на асноўныя мовы Еўропы, у тым ліку нашых найбліжэйшых суседзяў. Чаму слоўнік у малюнках? Таму што навучанне праз стварэнне вобразаў, а не завучванне словаў - гэта найбольш дзейсны спосаб вывучэння любой мовы. Чаму з беларускай мовы? Бо дзіцячых беларускамоўных выданняў у Беларусі зусім няшмат, а перакладных слоўнікаў для дзяцей з беларускай мовы без пасярэдніцтва расейскай і ўвогуле няма. Апроч таго, мы спадзяемся, што ў нас атрымаецца якаснае адметнае выданне, то яно зацікавіць не толькі беларускамоўную аўдыторыю, але і расейскамоўную і тым самым беларуская мова атрымае большае пашырэнне сярод насельніцтва Беларусі, як ні парадаксальна гэта гучыць. Чым адметным будзе наш слоўнік: 1. ілюстрацыямі : • да працы над слоўнікам будуць запрошаныя маладыя мастакі, што дазволіць лепш падабраць ілюстрацыі да кожнага з выпускаў, зрабіць кожную серыю па свойму ўнікальнай Чытачы таксама атрымаюць шанец пазнаёміцца з новымі творцамі кніжнага мастацтва Беларусі. • малюнкі будуць пераважна не статычныя, а сюжэтныя, з шматлікімі падрабязнасцямі і смешнымі дэталямі, якія можна будзе разглядаць і складаць аповеды. Такім чынам, слоўнік будзе заахвочваць чытачоў да самастойнай працы. 2. формай выдання: • слоўнікі будуць выпускацца ў выглядзе набору кардонных аркушаў фармату А4, якія зручна будзе не толькі разглядаць, але і перамяшчаць у тыя месцы, дзе цікавей вучыць тую ці іншую лексіку ( напрыклад, аркушы з ілюстрацыямі, прысвечанымі кухні, кухонным прыладам і начынні можна будзе павесіць на кухні) • кожны выпуск будзе змяшчаць энцыклапедычны дадатак па гісторыі і сучаснасці Беларусі і/ці маляванку 3. лексікай : • у слоўніку будзе шырока прадстаўленая побытавая лексіка з тым, каб не рабіць з мовы выключна інструмент абмеркавання высокіх матэрый, а даць веды для развязання побытавых сітуацый і сяброўскай камунікацыі на "жыццёвыя" тэмы. Гэта таксама надасць каштоўнасць выданню не толькі як слоўніку, але і як даведніку для беларускамоўных ці прыхільных да беларускамоўнасці. Знаходжанне назваў менавіта прадметаў побыту і побытавых сітуацый асабліва важна для дзяцей і бацькоў, якія спрабуюць гадаваць дзяцей па-беларуску, а таксама людзям, якія хацелі б перайсці на беларускую мову, і якім бракуе ведаў для называння самых частотных і ужываных прадметаў вакол сябе. • у слоўніку будуць пададзеныя не толькі назоўнікі, але і прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі, выклічнікі. Будуць таксама пададзеныя заўвагі да ўжывання той ці іншай лексічнай адзінкі. • замежны гласар будуць рэдагаваць прафесійныя перакладчыкі, а да працы над беларускай часткай будуць таксама запрошаныя прафесійныя мовазнаўцы, якія
  2. ведаюць мову не толькі на акадэмічным узроўні, але і як

    актыўныя яе карыстальнікі Праект "Да мовы праз малюнкі" ўжо распачаўся: выкананая большая частка працы над беларускім гласарам, англійскім і французскім, а таксама дасягнутая папярэдняя дамова з некалькімі мовазнаўцамі пра іх удзел у рэдагаванні выдання. Таксама быў праведзены конкурс сярод студэнтаў Акадэміі Мастацтваў на стварэнне ілюстрацый для слоўніка. Зрэшты пытанне падбору мастакоў яшчэ застаецца адкрытым. На сёння патрэбныя сродкі для аплаты мастака, які выканае серыю малюнкаў для першай часткі праекта - выпуску "Мой дом" невялікім тыражом ( да 500 асобнікаў). А таксама сродкі ўласна на выданне першага выпуску і пачатку рэалізацыі графічнай часткі другога. Мы спадзяемся, што праект знойдзе сваю аўдыторыю і першых тыраж разыйдзецца, а сабраныя за яго рэалізацыю сродкі дадуць магчымасць рэалізаваць другі выпуск, і такім чынам за кошт рэалізацыі першых серый, мы зможам выпускай наступныя.. Пасля паспяховага старту мы плануем зрабіць Інтэрнэт-версію праекту, а таксама зрабіць дастасаванні для мабільных платформаў.